RSS лентыnest.by & twitter

Ад хутара да лофта: колькі каштуе нерухомасць у Вільні?

3 июля, 2012 - 10:59
Юрась Ускоў, Наша Ніва
Рассказать в ВКонтакте Рассказать в LiveJournal Остальные службы

Купіць кватэру ў Вільні, каб мець уласны "перавалачны" пункт у Еўропе, — нядрэнная інвестыцыя.
Купіць кватэру ў Вільні, каб мець уласны "перавалачны" пункт у Еўропе, — нядрэнная інвестыцыя.

Фото: nn.by

Нерухомасць у Літве заўжды прываблівала беларусаў. Адным падабаецца дух старой сталіцы ВКЛ, іншым — від на жыхарства ў якасці бонуса. Купіць кватэру ў Вільні, каб мець уласны "перавалачны" пункт у Еўропе, — нядрэнная інвестыцыя. Якую нерухомасць набываюць нашыя суайчыннікі і з якімі праблемамі сутыкаюцца пры куплі?

Хутары для жыхарства

Віялета Мікачыўньене працуе ў адной з найбуйнейшых рыэлтарскіх кантор Вільні — Amrec.lt — і яшчэ пры тэлефанаванні, калі даведваецца, што я з Беларусі, узгадвае пра хутары.

Хутар у Літве — вельмі "модны" від нерухомасці, асабліва сярод замежнікаў. "Часам нават страшна падумаць, што людзі хочуць знайсці, — кажа Віялета. — Можна купіць хутар і за $18—20 тысяч. Ён будзе побач з Вільняй, але там не будзе ніякіх камунікацый, як і выгодаў — ні электрычнасці, ні вады. Але людзі купляюць".

Кошт фармуецца па наступных крытэрах: памер участка, стан дарог, аддаленасць ад горада, стан хаты, наяўнасць электрычнасці, сістэма ацяплення.

"Нам даводзілася прадаваць хутары і за $500 тысяч, — расказвае Віялета. — А для беларусаў найбольш цікавымі будуць хутары, якія знаходзяцца ў зоне паміж беларускай мяжой і Вільняй. За $50 тысяч можна купіць выдатны хутар, які будзе недалёка ад сталіцы.

Кватэра навыраст

Бліжэйшыя год-два цэны застануцца прыблізна такімі самымі, мяркуюць рыэлтары. Цэны трымаюцца ўжо амаль два гады, і ніякіх прыкметаў іх хуткага росту няма.

"На мінулым тыдні я якраз працавала з беларусамі, якія куплялі кватэру для дзяцей "навыраст", — кажа Віялета. — Людзі купляюць жытло на будучыню — пасля дзеці падрастуць і змогуць сюды пераехаць.

У выніку мае кліенты купілі кватэру-паўтарачку за $62 тысячы з мэбляй, джакузі, плазменным тэлевізарам і ўсёй патрэбнай тэхнікай.

Калі купляць кватэру, у якой можна проста "часам спыніцца", новабудоўлі — самы зручны варыянт. Іх можна падзяліць на некалькі катэгорый: эканамклас (да $1700 за квадратны метр), сярэдні клас (ад $1700 да $2250) і прэстыжны клас ($2300). Гаворка ідзе пра кватэры без аддзелкі.

Купіце воданапорную вежу

Незалежны рыэлтар Артурас Ясайціс ведае вялікую колькасць "незвычайнага жытла" ў Вільні. Напрыклад, на вуліцы Бернардзінскай можна набыць… дзірку паміж дамоў: там з’явілася трохпавярховая малагабарытная самаробная кватэра, з выгодамі на першым паверсе і жылымі памяшканнямі на астатніх двух. "Жыць у такой нельга, — кажа Ясайціс. — Аднак спыніцца на ноч можна. Яна, дарэчы, цяпер здаецца". Каштуе такая кватэра прыблізна $45 тысяч.

"Апроч таго, ёсць вялікі попыт на лофты і мансарды, — расказвае Артурас. — Ёсць і шыкоўныя кватэры ў двухпавярховіках у Зарэччы (артыстычны раён непадалёку ад цэнтра), з найлепшым відам на горад, які толькі можна знайсці. Аднак на цану, меншую за $80 тысяч, і разлічваць не даводзіцца. А ўвогуле прадаецца ўсё — у Зарэччы на продаж была выстаўлена воданапорная вежа. Здаецца, цяпер таблічка "прадаецца" з яе знікла".

Камуналка як праблема

Літоўцы скардзяцца на сумы, якія даводзіцца выдаткоўваць на камунальныя паслугі. За вялікую трохпакаёўку ў цэнтры за адно ацяпленне зімой давядзецца плаціць да $300 у месяц. У старых дамах з праведзеным "капрамонтам" гэтая сума ўдвая меншая. А ў новых, энергазберагальных будынках жыроўкі зусім прымальныя — ад $0,75 за квадрат.

Яшчэ адна акалічнасць, з якой сутыкаюцца жыхары старых будынкаў, гэта захаванне культурнай спадчыны: такія кватэры нельга перабудоўваць ці рабіць перапланіроўку.

Кошты за квадратны метр

Самыя дарагія раёны:

Цэнтр, Стары горад, Зарэчча, Валакупы — $1300—4000

Прэстыжныя раёны:

Антокаль, Звярынец, Новае Места — $1100—2600

Прэстыжныя спальныя раёны:

Іерузалім, Бяліны, Жырмуны, Фабіёнішкі, Пашылайчы, Курганы — $1300—2000

Спальныя раёны сярэдняга класа:

Шышкі, Юстынішкі, Ладзінай, Каралінішкі, Віршулішкі — $1000—2000

Непрэстыжныя раёны:

Навінкі, Новая Вільня, Ніжнія Панары, Грыгішкі — ад $550

***

Лофт - гарышча, мансарда ці былое заводскае памяшканне, пераробленае пад кватэру.

версия для печати

Быстрый поиск

Цена
вид объекта комнат


NEST.BY Недвижимость и строительство в Беларуси
Цены в иностранной валюте в объявлениях указаны справочно. Все расчеты осуществляются в белорусских рублях в соответствии с законодательством РБ.
Копирование без гиперссылки на источник информации запрещено
© 2007-2018
Ознакомьтесь с Регламентом оказания бесплатных услуг